12.01.24
Настаў час святочных гулянняў

Настаў час святочных гулянняў

Каляды - гэта час казачных ператварэнняў, цудаў, якія суправаджаюцца ўсеагульнай весялосцю і шумнымі гуляннямі. 12 студзеня выхаванцы дзіцячага сада №11 акунуліся ў асаблівую атмасферу каляднага чараўніцтва.
Наследаванне фальклорным традыцыям - адзін са значных напрамкаў патрыятычнага выхавання дзяцей.Такія мерапрыемствы не толькі прыносяць задавальненне і радасць нашым дзеткам, але і даюць магчымасць адчуць усю прыгажосць і хараство народных гулянняў. Дзеці пабывалі ў гасцях у добрай гаспадынькі, паслухалі калядныя песні, даведаліся гісторыю ўзнікнення гэтага свята, вадзілі карагоды, «клікалі Каляду» вясёлымі вершыкамі-калядкамі, успаміналі старадаўнія народныя звычаі, скакалі і шумна гулялі.

  

  

Фотаматэрыялы