ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ДЗІЦЯЧЫ САД № 11 г. Пінска»                                       

Адрас: 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск вул. Сонечная, 44.                                         

Рэжым працы: з 7.30 да 18.00.

Загадчык:

Дзейнак Наталля Іванаўна

Тэлефон: 8 0165 62 64 45

 "Дзіцячы сад № 11 г. Пінска»

функцыянуе з 1989 года. Дашкольная ўстанова ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Статутам установы адукацыі. Дашкольная ўстанова арганізуе адукацыйны працэс па вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.

Функцыянуе 13 груп:першая малодшая (2 групы) ад 2 да 3 гадоў, другая малодшая (3 групы) ад 3 да 4 гадоў, сярэдняя (3 групы) ад 4 да 5 гадоў, старэйшая (3 групы) ад 5 да 7 гадоў, рознаўзроставая група, якая працуе з элементамі сістэмы М. Мантэсоры (2 групы) з 3 да 7 гадоў. Дзеці прымаюцца ў дашкольную ўстанову па кірунку ўпраўлення па адукацыі Мінскага гарвыканкама. Для дзяцей і бацькоў, якія паступаюць у дашкольную ўстанову, функцыянуе «адаптацыйная пляцоўка» (ад 3 да 5 дзён).

                                                 

 

Матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы:

фізкультурная зала;
музычны зала;
басейн;
пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізкультурная пляцоўка на вуліцы;
кабінет педагога-псіхолага;

Кадравы педагагічны склад:

29 педагогаў - выхавальнікі (20), музычны кіраўнік (2), кіраўнік фізічнага выхавання (3), педагог-псіхолаг, настаўнік-дэфектолаг, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, загадчык.

Аб'яднанні па інтарэсах: "Харэаграфія», «Дзіцячы фітнес», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», "Інфарматыка без разеткі".

Узнагароджанне. Значныя падзеі

ДУА "Дзіцячы сад №11 г. Пінска" неаднаразова займаў прызавыя месцы і выходзіў пераможцам у абласных і рэспубліканскіх конкурсах па энергазберажэнні, бяспецы, ахове працы. У 2017 годзе калектыў узнагароджаны дыпломам 3 ступені як " лепшая арганізацыі, індывідуальны прадпрымальнік па добраўпарадкаванні і азеляненні», у 2019 годзе – 3 месца ў гарадскім аглядзе-конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі.

З верасня 2021г. па май 2024г. установа адукацыі рэалізуе інавацыйны праект "Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін як фактару стварэння бесканфліктнай прасторы ўстановы адукацыі".