Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Яслі-сад № 11 г. Пінска"

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 7.30 да 18.00

Выхадны: субота, нядзеля

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

– забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;

- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

- забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

– фарміравання культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;

- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

 - ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Установа дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • рэалізацыю адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
  • стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;
  • стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцяў;
  • стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
  • ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;
  • стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;
  • забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
  • забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнавартаснага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
  • стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праявы творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;
  • стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове.